Нарадзілася ў горадзе Мінску ў Рэспублiцы Беларусь ў 1985 годзе. Скончыла гімназію № 56 г. Мінска. Гады навучання ў вышэйшых навучальных установах:
З 2010 па 2020 год працавала ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь у дэпартаменце валютнага рэгулявання і кантролю, дэпартаменце метадалогіі банкаўскага нагляду. За час працы ў банку ўдзельнічала ў міжнародных канферэнцыях у г. Дыліжан (Арменія) пры Цэнтральным банку Арменіі. Удзельнічала ў сустрэчах з МВФ, Сусветным банкам, канферэнцыях з удзелам цэнтральных банкаў Літвы, Польшчы, Чэхіі і іншых краін.
З 2020 па 2021 год працавала ў ОАО «НКФО «ЕРІП» у аддзеле інфармацыйных тэхналогій.
У 2021 годзе была арыштавана па «справе Зельцэра», пазней асуджана на 2 гады пазбаўлення волі па ч.1 арт.130 УК РБ і арт.369 УК РБ, а таксама прызначаны штраф у памеры 100 б.в. Утрымлівалася пад следствам у турме №8 г. Жодзіна, СІЗА-1 г. Мінска і СІЗА-3 г. Гомеля. Прызнана палітзняволенай. Пасля вызвалення я з'ехала з Беларусі разам з мужам і сынам. Прыблізна два месяцы мы пражывалі ў Тбілісі, (Грузія). Пасля пераехалі ў Варшаву (Польшча), дзе я пражываю дагэтуль.
У 2024 годзе ўдзельнічала ў выбарах у Каардынацыйную раду 3 склікання. У цяперашні час я з'яўляюся сакратаром Камісіі па сацыяльнай палітыцы пры Каардынацыйнай радзе. Адчыніла хостэлы ў Варшаве, займаюся бізнесам.