З 2008 года з'яўляеццы дырэктарам Гродзенскага дзіцячага хоспіса.
За 15 гадоў работы арганізацыя стала адной з самых уплывовых у краіне па паляпшэнні аказання дзіцячай паліятыўнай дапамогі і адвакатаванню правоў дзяцей з інваліднасцю і іх сямей.
З 2016 года Хоспіс уваходзіць у Еўрапейскую платформу развіцця паліятыўнай дапамогі.
У жніўні 2020 года была членам Савета народнага даверу ў Гродне, была адной з аўтараў выстаўленых патрабаванняў да гродзенскіх уладаў, якія былі поўнасцю выкананы на ўзроўні мясцовага парадка.
Пасля вымушанага пераезду ў Літву ў 2021 годзе быў створаны цэнтр псіхалагічнай дапамогі. Вольга з'яўляецца заснавальніцай публічнай праваабарончай ўстановы «Лекары за праўду і справядлівасць».
Аўтарка даследванняў «Аказанне псіхалагічнай дапамогі ў пенітэнцыярнай сістэме ў Беларусі» і “Псіхалагічны стан людзей у ШІЗА і адзіночным заключэнні ў беларускіх вязніцах”. З’яўляецца каардынатарам праекта «Развіццё пенітэнцыярнай медыцыны і псіхалогіі ў Беларусі».
У 2023 годзе напісала кнігу аб псіхалогіі дзяцей палітвязняў, прэзентацыі прайшлі ў больш чым 10 беларускіх дыяспарах.
Базавая вышэйшая адукацыя псіхолаг, спецыялізацыя юрыдычная псіхалогія, перападрыхтоўка па клінічнай псіхалогіі, магістр дзяржаўнага кіравання ў сацыяльнай сферы.